БИБЛИОТЕКА БГПУ

12 09 17 09
У БДПУ праходзіць Тыдзень роднай мовы
 
Бібліятэка БДПУ запрашае на мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы.
 
Выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове «Сэрцам роднага слова краніся» - чытальная зала для навуковых супрацоўнікаў (вучэбны корпус 1, блок Б, пакой 372).
Кніжная выстава «І над будучыняй нашай песня матчына звініць» (17 верасня – 110 год з дня нараджэння Максіма Танка) – Зала рэдкай кнігі (вучэбны корпус 3, пакой 316).
Кніжная выстава «Магутны талент» (17 верасня – 110 год з дня нараджэння Максіма Танка) – абанемент навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус 3, пакой 107).
Кніжная выстава «Мне пару крыл дало юнацтва» (17 верасня – 110 год з дня нараджэння Максіма Танка) – філіял №5 (вучэбны корпус 11, паверх 3).
Акрамя таго, падрыхтаваны тэматычны бібліяграфічны паказальнік «Максім Танк. Талент, заручаны з небам» і віртуальная выстава «Прайсці праз вернасць».