БИБЛИОТЕКА БГПУ

galparovich
20 лістапада 2018 года ў рамках праекта “Клуб творчых дыялогаў”, які ладзіць народны літаратурны тэатр “Жывое слова” сумесна з бібліятэкай універсітэта, адбылася “Сустрэча другая. Сюжэт для вечнасці”.
 
Сюжэт для вечнасці – менавіта так называецца кніга вершаў і прозы запрошанага госця Навума Якаўлевіча Гальпяровіча, паэта, пісьменніка, публіцыста, журналіста, галоўнага рэдактара Міжнароднага радые “Беларусь”. Гледачы сустрэчы пабачылі літаратурна-музычную кампазіцыю паводле твораў пісьменніка, якую падрыхтаваў народны літаратурны тэатр “Жывое слова”.
Навум Якаўлевіч падзяліўся з прысутнымі сакрэтамі свайго майстэрства. Адказаў на шматлікія пытанні прысутных і задаваў пытанні сам. А пытанні былі розныя – што для яго малая Радзіма, родны Полацк, ці легка пісаць вершы, як трапіць на радые і тэлебачанне. Гучалі ў выканані аўтара вершы, якія пранікнуты любоўю да Беларусі, мовы і культуры.
Работнікі бібліятэкі для сустрэчы падрыхтавалі біябібліяграфічны спіс літаратуры "Творчы шлях паэта і журналіста Навума Якаўлевіча Гальпяровіча"  і выстаўку “Гэта ўсе для цябе…”, на якой экспанаваліся кнігі аўтара, а таксама літаратура аб творчасці Навума Гальпяровіча, гутаркі з ім, артыкулы аб яго творчасці.
Дырэктар бібліятэкі напачатку сустрэчы падзялілася з прысутнымі сваім успрыманнем творчасці Навума Гальпяровіча, якой характэрны шчырасць, высокі напал думкі, паважлівае стаўленне да роднага слова. 
З выданнямі Навума Гальпяровіча або з літаратурай аб яго творчасці можна пазнаеміцца ў нашай бібліятэцы.
 
20.11.2018 20.11.2018.2 20.11.2018.3